Прыехаўшы ў Менск мы даволі хутка знайшлі гэты «Lost» (што здараецца з намі нячаста). Клуб гэты, і ў гэтым я пагаджуся з Цыганам ну і з іншымі, «мажорны«. Стравы там танна не каштуюць, да і людзей якія прыйшлі ў асноўнай масе не назавеш гледачамі. Бачыў толькі «сваіх«, якія ходзяць на нашы канцэрты ў Менску. Астатнія жа проста глядзелі седзячы і папівалі як «паны» за столікамі.
Арганізацыя спачатку падалася невельмі добрай, насамрэч нешта такое было, але аказалася што частковая няскладнасць у дзеяннях – віна гаспадароў клуба.
Валярыне Куставай асаблівая падзяка за тое, што адзіная з усіх адняслася па-людзку і растлумачыла што да чаго і апрыканцы сказала звычайнае, не цяжкае і патрэбнае «ДЗЯКУЙ«.
Пасля канцэрту да наш падыйшла Кацярына Радзюк і папрасіла адказаць на некалькі пытанняў, мы пагадзіліся і з задвальненнем зрабілі гэта. Канешне пасля выступу мы былі вельмі раз’юшаныя і таму тое што Кацярына падышла задаваць пытанні менавіта ў такі момант паўплывала на эмацыйнасць выказванняў і падняты да самай вышыні гумар выказванняў.
Не напісана ўсё што было сказана насамрэч, але самыя салодкія моманты падкрэслены. Чытаем.
Артыкул «Вячэрні Брэст»
Таксама чытаем: Твой Фэст: кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!











