Вось і чарговы раз Спрат уваходзіць у склад «Прэм’ер Тузін» які з падтрымкай Вігма выдае партал «Тузін Гітоў«. У гэты раз праўда ўвайшла песня ў «Бонус-сэкцыю».
У гэтай складанцы трэкі выбіраў не Тузін, а эксперты. Вось што напісана аб гэтым на самой старонцы:
Сёлета на гэтую пачэсную ролю паклікалі тых, каго лічым сваімі папярэднікамі, — сяброў таварыства «Тутэйшыя», якія пры канцы 80-х цягнулі ўсю беларускую культуру і далі штуршок да нараджэньня такой зьявы, як незалежны беларускі рок. Сяргей Дубавец, Адам Глёбус, Віта Раманенка, Ігар Бабкоў, Алесь Бяляцкі сумленна паслухалі сем дзясяткаў беларускіх песень, што ўдзельнічалі ў чарце на «Тузіне» цягам сэзону, і назвалі свае тузіны найлепшых. Усе названыя песьні трапілі ў МэгаТур.
Алеся Ўнукоўская — Я ехала дамоў
Dali — Касьмічны камбайн
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra — Красуня-вясна
КальЯн — Не забываецца…
Recha — Сацьяграха.
J:морс — Дзесьці.
HandmadE — HandmadE.
Абшар — Сонейка.
Этна-трыё Троіца — Дабранач.
MoZart — Выратаваць сны.
Лявон Вольскі & Krambambula-band — Хай будзе дзень.
UltraВожык — Das Дзед-Барадзед.
Спрат — Беларускае сэрца.
Bajsan — M.N.S.K.
Hasta La Fillsta і Руся — Ты пакліч мяне. Пазаві.
Exist-M — Лабатамія.
Voka — At Lant.
Крамбамбуля — Азалаціцца.
Тацьцяна Беланогая — Горы.
Верасень — Я складаю зброю.
Розныя выканаўцы — Гімн Свабоды.
Ambasadar Krou (ЧпБ) — Асаджаны.
Мутнаевока — Усе мае сябры.
Aura — Затрымай мяне.
Waria — Недзе там.
Аляксандра і Канстанцін — Масьленіца.
Анастасія Віньнікава — Мая Беларусь.
|)UX MIKAELЯ — За свабоду.
Prana — Хлопчык-немаўлятка.
Вікторыя Алешка — Засталася.
І як справядліва заўважыў наш Зміцер Сянько: «Гэтую кружэлку павінен мець кожны!»
Часткова матэрыял: тузін гітоў











