«Спрат»: трэба самастойна ствараць сябе!Песьня была напісаная вакалістам гурта Зьмітром Сянько за адну ноч перад рэпэтыцыяй. Зьміцер кажа, што яму вельмі не падабаецца, як паводзяць сябе некаторыя людзі ў грамадзтве, якія капіююць адно аднаго, абіраюць сабе ікону і пачынаюць на яе маліцца, замест таго каб быць сабою. «Гэта такі спосаб выразіць нязгоду з шаблёнамі жыцьця якія сустракаюцца паўсюль, якія ўзьнікаюць ад нежаданьня думаць, ад нежаданьня самаму стварыць свой вобраз, стварыць сябе», — кажа Зьміцер.
Удзельнікі гурта кажуць, што песьня «Пакаленьне» ім вельмі спадабалася і была запісаная надзіва хутка. Цяпер «Спрат» лічыць яе адной з найлепшых у сваім рэпэртуары. Даспадобы яна прыйшлася і слухачам. «Адзін хлопец зь Берасьця пасьля праслухоўваньня „Пакаленьня“ выказаў думку, што самы вялікі шаблён у беларусаў — гэта расейская мова».

На песьню ўжо зьняты кліп. Здымкі праходзілі ў недабудаваным будынку ў Берасьці, дзе мусіла была паўстаць нейкая фабрыка. Рэжысэрам выступіў берасьцейскі кліпмэйкэр Ігар Бурштын, які і прапанаваў ідэю сцэнара.
«Наш басіст заўсёды кажа, што большасьць людзей — візуалы, і таму, каб нешта данесьці да большай масы людзей трэба паказваць. Гэта стала яшчэ адной падставай для таго, каб зьняць кліп на „Пакаленьне“», — кажа Зьміцер. — «У кліпе няма яскравай сюжэтнай лініі, бо мы хацелі зрабіць простае відэа да песьні. У выніку ж атрымалася нешта большае, чым відэааздабленьне трэку».

спампаваць кліп
спампаваць песню

Матэрыял: тузін гітоў

Сінгл 180
На плынях вясны
Не чакай…
Табулатуры
Яндекс.Метрика