
Дадатковая інфармацыя:
спампаваць сінгл
усе вокладкі да сінглу
Дадатковая інфармацыя:
На 2010 год выпала шмат значных дат і падзеяў. Дзве з іх і склалі назву сінгла «180«, які мы вырашылі выдаць якраз напрыканцы года.
Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш, паэтэсы, якая ўпершыню не ў публіцыстычных закліках, а ў якасных вершах узняла беларускую ідэю да сапраўды высокага ўзроуню.
80 гадоў споўнілася з дня нараджэння Ўладзіміра Караткевіча, вядомага не толькі як празаіка і пачынальніка жанра беларускага дэтэктыва, але і паэта, драматурга, кінасцэнарыста, які так шмат зрабіў дзеля папулярызацыі беларускай літаратуры. Нельга не адзначыць, што аповесцьКараткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» далучыла да беларускай мовы многіх маладых людзей, у ліку якіх i ўдзельнікі гурта «Спрат«, верагодна дзякуючы магчымасці ўзгадаць гістарычнае мінулае праз вострыя сюжэтныя павароты і рамантычнасць светаўспрымання аўтара.
Лічба «180» сімвалізуе значны прамежак часу, які дазваляе ўбачыць Геніюш і Караткевіча ужо на адлегласці ды ацаніць сапраўднае значэнне іх творчасці агульна для ўсіх і ў прыватнасці для кожнага. I гэта сёння дае падставы пераасэнсоўваць, перачытваць, услухоўвацца, спасцігаць і пранікацца невідавочным….
У сінгл невыпадкова ўвайшлі песні «Кароль Стах» і «Беларускае сэрца«, пры тым, што яны такія стылістычна розныя, іх шмат чаго звязвае .
Адметна, што акрамя безумоўнай таленавітасці, палымянай любові да Радзімы, імкненняў развіцця нацыянальнай ідэі, Геніюш і Караткевіча аб’ядноўвала яшчэ і сумесная праца. Краткевіч ніколі не быў рэдактарам, але аднойчы яму усё ж такі давялося рэдагаваць адзін паэтычны зборнік, і не за грошы, а толькі з-за павагі да паэткі, якая яго напісала. Назву гэтага зборніка Геніюш, «Невадам з Немана», адкуль быў узяты верш для песні «Беларускае сэрца«, выбраў таксама Караткевіч. Не гледзячы на розніцу ва ўзросце і былыя крыўды, Геніюш лічыла Караткевіча адным з самых надзейных сваіх сяброў.
Тое, што абедзве песні працяты такой ніткай канцэптуальнасці, падчас працы над матэрыялам дадавала нам адчування пэўнай адказнасці за вынік.
«180«, як і кожны запіс – для нас гэта заўседы эксперымент і няспынны пошук. Эксперымент у кампазіцыi і падачы настрою, у выкарыстанні абсталявання, тонкасцях звядзення, распрацоўцы якасці і характару гучання. I атрыманы вынік, гэта не што іншае, як наша гледжанне, наша менавіта калектыўнае ўспрыманне і адлюстраванне кожнага перачытанага радка… Спроба музычнага распавядання аб вабнай таямнiчасці і рэчаіснай жудасці ў адной песні, і тут жа ўвасабленне шчырай матчынай любові і нязгаслага патрыятызму ў другой. Таму ўвогуле хочацца, каб дзякуючы «180» кожны зацікаўлены слухач знайшоў свой асабісты спрат ў творах Генiюш i Караткевiча.












Малайцы! Вось толькі позна адшукаў я гэтую інфу, але ідэя цікавая – узьяднаць гэтых абаіх сымбалічных беларусаў. Нямала кантактаў творчых Ґеніюш і Караткевіча паказаны ў новай кнізе «Лісты з Зэльвы» http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1189&Itemid=