Год: 2006
Альбом: Не чакай
Назва песні: Рака жыцця
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Сваім жыццём ён быў атручан
Бальнічны ложак, зверху свет
Сляпы анёл нябесных кручаў
Разбіты рукапіс ушчэнт
Для многіх год як дзве гадзіны
Для іншых момант у жыцці
Калі жывешь то свет адзіны
калі памёр – ужо другі
І вельмі больна так кранае
Што не паспеў у жыцці зрабіць
А гэта многіх з нас яднае
Смяротнай ранаю гарыць
Яшчэ бальней, калі ўсё тое
Што кожны дзень у дзень рабіў
Ператвараецца ў благое
У прыкры, поўны негатыў
Жыццё людское быццам рэчка
Спачатку чысты ручаёк
Затым сапраўдная канава
Збірае смецце ў свой паток
Словы: Прымак Зміцер Музыка: Спрат











