Спрат абярэ ўдзел у LET’S ROCK. Выступ адбудзецца у Zio Pepe (ці як у народзе кажуць «зіо»), у адным з культавых месцаў рок-канцэртаў у Брэсце. Адбудзецца 31-га ліпеня а 18-ай гадзіне. Калі хто ня ведае, то гэта каля скрыжавання вуліц Маскоўскай і Машэрава ў Брэсце ці суседні будынак гатэля «Беларусь» на бульвары Шаўчэнка.
LET’S ROCK сябе пазіцыянуе як першы інсайд фэстываль берасцейскага року і арганізатары кажуць, што на яго варта прыйсці.
Далей… »
Яшчэ адзін канцэрт у гэтым сезоне адбудзецца 14 чэрвеня пад назваю «Рок давай! Сэйшн пад час сэсіі». Спрат будзе выступаць у Баранавічах у клубе NSL (New Sound Land). Гурты на канцерце будуць амаль усе з Мінску: L!k Bez (альт-рок), Bottle Suckers (гараж/рок-н-ролл), Конец Недели (альт-рок) і толькі Спрат з Брэста. Але мы думаем, што гэта не наш мінус, а наш плюс).
Дарэчы «Конец Недели» зладзілі такую файную раздачу кружэлак, адразу відаць што хлопцы сур’ёзна адносяцца да сваёй справы.
Вось што напісана ў якасці эпіграфа да канцерту на афіцыйнай старонцы фестывалю ў кантакце:
Як у складанні школьным эпіграф не перашкодзіць. Хмурнае лета і вясёлыя экзамены не перашкода для нас – аматараў музыкі. Ведаеце, усё добра: развіваецца мясцовая і прыезджая сцэна, зразумела, што ніхто акрамя нас яе не падтрымае. А па-гегельянскі ўсё пераходзіць у якасць, хоць ты трэсні! Часта на языку круціцца ўжо больш за 10 гадоў, таму што ўсіх дастаў ужо хардкор, хаця …
А пра нас напісана:
Спрат – як жартуюць некаторыя кантры-кор, але знайсці можна ўсяго патрошкі ў розных прапорцыях: яркія цяжкія рыфы, меладычны рок з грандж на пару, запраўленае усё гэта фолькавых матывамі.
Вось з такой характарыстыкай мы гралі на сцэне NSL у Баранавічах.
Далей… »
Назва канцэрту: Падаруй дзецям сонца
Канцэрт пройдзе: 31 траўня
Месца: ДК Прафсаюзаў (вуліца Маскоўская, каля Тэхнічнага Універсітэта і парку Войнаў Інтэрнацыяналістаў)
Пачатак: а 17-ай роўна
Квіток: 5000
Удзельнікі: Спрат, D_Tails, Sciana, Слайды, Intra Muros і Ушуайа
Вядучы канцерту: Отраженные в лужах
Гэты канцэрт для Спрата незвычайны, бо мы робім вельмі светлую і добрую справу. “Дабрачыннасць – гэта патрэбная справа” – закрычалі ўсё удзельнікі гурту ў адзін голас калі фронтмэн прыцягнуй гэту навіну для разгляду ). Тым больш што грошы, якія будуць зароблены на “Падару дзецям сонца” пойдуць дзецям-інвалідам.
Больш да таго было вельмі прыемна бачыць некаторыя гурты і выступаць з імі на адной сцене.
Фотасправаздачу пабачыце ў раздзеле фота, там былі прышпільныя моманты.
Прыемна было бачыць сябе ў адной з праграм на берасцейскім тэлеканале Лад у сюжэце аб “Падаруй дзецям сонца”.
Далей… »











