Год: 2009
Альбом: На плынях вясны
Назва песні: На плынях вясны
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Кожны дзень рабіць адно і тое ж,
Не глядзець, як ты ізноў сумуеш.
Адчуваць, як вецер б’е ў твар,
Я жыцьця свайго не гаспадар.
Кожны крок, як быццам бы апошні,
Не хапае ўжо не мар ні злосьці.
Не стрываць падзеяў вольны рух,
Я і ты адно з паловак дзьвух.
Прыпеў:
І мы на плынях вясны.
Ідзем далей.
Бо трэба ісьці.
Новы дзень, як быццам бы мінулы.
Перажыты, альбо прамільгнулы.
Дынамічны альбо нерухомы.
А часьцей, што проста непрытомны.
Няўлоўныя падзеяў плыні.
Пад натоўпам нават нехта гіне.
Толькі разам вытрымаем гэта –
Я і ты жывем адзінай мэтай.
Прыпеў:
І мы на плынях вясны.
Ідзем далей.
Бо трэба ісьці.
Словы: Сенько Зміцер, Меляшчук Максім Музыка: Спрат











