Год: 2006
Альбом: Не чакай
Назва песні: Хлопчык маленькі
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Хлопчык маленькі гадкоў трынаццаць
Русыя косы, вочы неба
Глядзеў на сонца, азіраўся навокал
Бачыў дрэвы ён быў – адзін
Яму казалі: «Ты збоч са сцежкі»
А ён усё крочыў, глядзеў наперад
Яны смяяліся, а ён усё плакаў
Яны спявалі, а ён маўчаў
Яму так хацелася матчынай ласкі
Слова бацькі, роднае хаты
Усё забралі, усё спалілі
Усё прапілі, а ён дзіця
Словы: Сенько Зміцер Музыка: Спрат











