Год: 2006
Альбом: Не чакай
Назва песні: Кароль Стах

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха. Бязгучна ў начным тумане імчаць шэрыя, нахіляныя наперад коннікі. Ня бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці. Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы коней і самотная зорка гарыць над іхнімі галовамі. І ня прыйшоў яшчэ ягоны час пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно – сімвал усяго гэтага. Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.

Тэкст песні:
Жахлівая ноч стаіць над зямлёю
Радасць і жаль тут абмыты слязою
Дрыгва захапляе сэрцы людзей
Няма ўжо тут сонца, няма і надзей

Цёмнае неба, чорныя хмары
Людзі вар’яты белыя твары
Збіваюць і топчуць у балоце сваіх
Родных зямлёю крывёю чужых

Прыпеў:
Тут пануе дзікі жах
Помсціць людзям – кароль Стах

Хто можа думаць загіне ў багне
Народ хоча жыць спакою ён прагне
І гэта дзяўчына дзіцяці малое
Павінна памерці, а сэрца жывое

Хочацца жыць, вельмі хочыцца жыць
Хочацца жыць мне (2 разы)

Вакол стары парк самотныя хаты
Замак халодны жалю ён варты
Павінна я жыць тут нічога нязробішь
Правілы роду супраць ня пойдзеш

Колькі ўжо год вар’яцею ад жаху
Сплю толькі ранкам чакаю ўсё Стаха
Я ведаю прыйдуць хутка за мною
Шэрыя цені возьмуць з сабою

Прыпеў:
Тут пануе дзікі жах
Помсціць людзям – кароль Стах

кароль Стах, кароль Стах, кароль Стах…

Словы: Сенько Зміцер Музыка: Спрат

Сінгл 180
На плынях вясны
Не чакай…
Табулатуры
Яндекс.Метрика