Год: 2009
Альбом: На плынях вясны
Назва песні: Глядзі

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Бяжы ад гэтае турботы,
Хавайся ў сваім жыцьці.
Дрыжы ад думак ды самоты,
Закінь ў сьмецьце пачуцьці.

Глядзі як лісьце ападае,
Як сьнег ідзе, праходзіць час.
Цяпер ніхто і не ўзгадае-
Былі раней, няма ужо нас.

Прыпеў:
Глядзі як памірае гэты сьвет!
У маіх вачах няма жыцьця прыкмет!
Глядзі…
Глядзі…

Фарбуй эскізы калярова,
Узгадвай цяжкасьці жыцьця.
Накінь на твар свой пасьпяхова
Усьмешку дзеля прыкрыцьця.

Пачуй імгненьне замірае,
Гадзіньнік трэснуў, момант згас.
Няужо забыў? Я нагадаю –
Усё што было знішчае час.

Прыпеў:
Глядзі як памірае гэты сьвет!
У маіх вачах няма жыцьця прыкмет!
Глядзі…
Глядзі…

Шавошта гэты мне спакой,
Не трэба мне падробных крылаў.
Застацца лепш самім сабой,
Зьвязаць канцы парваных жылаў.

Прыпеў:
Глядзі як памірае гэты сьвет!
У маіх вачах няма жыцьця прыкмет!
Глядзі…
Глядзі…

Словы: Сенько Зміцер, Прымак Зміцер, Меляшчук Максім Музыка: Спрат

Сінгл 180
На плынях вясны
Не чакай…
Табулатуры
Яндекс.Метрика