Прапануем відэа з «Арт-Проект 3«. як кажуць разумныя: лепей адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.
Можна паглядзець ў кантакце відэа ад Марыны Волосар, за што ёй вялікі дзякуй: глядзім

Відэа з Агульнымі намаганнямі і дзякуючы пераважна Сені (нашаму вакалісту) зрабілі відэа і прапануем тым хто не быў на «Тузін. Unplugged» праглядзець некаторыя моманты з выступу менавіна гурта Спрат, бо як вядома нралі там Спрат з :БН:.
Было пад час канцерта вельмі файна, атмасфэра пераважна любоўна-спакойна-лірычна-вечарова кухонная.
Думаем, што гэта будзе сапраўдным падарункам тым, хто не быў на кацэрце, але вельмі хацеў, ці тым хто не быў і не хацеў, але пасля прагляду пачне зайздросціць тым хто быў…адным словам глядзім )
Далей… »

Спрат запісаў новую песню «Пакаленне» ды зняў на яе кліп. Хоць першы блін заўжды не самы лепшы, але ўсё ж спадзяемся ў нас атрымалася зрабіць яго падобным на той самы блін. Для першага разу не хацелася рабіць нешта складанае ды ўкладаць у відэа нейкі вялікі сэнс. Здымаць вырашылі ў закінутым цэху на ўскраіне горада, які за гады прастою размалявалі мясцовыя графітысты. Апыталі сяброў з фатаапаратамі на жаданне паспрабаваць сябе ў ролі аператараў. Нам пашанцавала-згадзілася ўсходзячая зорка Ленінскага раёна горада Брэста Ігар Бурштын.
Далей… »

Апошнім часам быў запісаны сінгл «Беларускае сэрца», які вельмі блізкі Спрату. Шмат у каго пад час праслухоўвання песняў сінглу ўзнікне жаданне ўбачыць працэс стварэння. Менавіта з такой нагоды мы вырашылі зняць гэтае відэа, і шчыра кажучы, на наш густ выйла няблага. Думаем што прыхільнікам гурта спадабаецца.
Плёну.

Гурт Спрат у якасці эксперыменту паспрабаваў зрабіць відэа на адну са сваіх песень. Цягам часу выбралі Казачныя сны. Здымкі рабілі на адной з рэпетыцыйных кропак горада Брэста.
Спратаўцам падабаецца, канешне будзе вельмі цікава меркаванне нашых прыхільнікаў. Чакаем вашых крытычных выказванняў.

Сінгл 180
На плынях вясны
Не чакай…
Табулатуры
Яндекс.Метрика