Брест: Арт-Проект 3 – В Доме ГрибоедоваСпрат прыме ўдзел у чарговым акустычным канцэрце. Які адбудзецца ў Берасці. Пасля «Амплакта» шчыра кажучы нам спадабалася, тому мы пагадзіліся з задавальненнем. Ён адбудзецца па адрасе: ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И ДОСУГА, вул. Жукава 1.
Акрамя нас прымуць удзел:
Green Pills (Мінск)
Чип и Дэйл (Мінск)
Bubble drum (Брэст)
Спрат (Брэст)
Яшчэ ў дадатак да таго арганізатары абяцаюць «Нестандартную прозу і паэзію, галерэю малюнкаў і фотаздымкаў і паказаць кароценькія арт-хаусныя фільмікі.

Усё гэта будзе закрэплена вялікай колькасцю эмоцыяў і ўражаннямі, якія будзе цяжка забыць.

Квіткі каштуюць на гэта задальненне: 15 000 (загадзя), 20 000 (у дзень канцэрту)

Самае галоўнае: пачатак 25 лістапада а 19:00

Аф.старонка ў кантакце

Фота з канцэрту: Арт праект «У доме грыбаедава» 3

Уражанні:

Хацелася б расказаць пра часцінку вопыта выступу Спрата на сцэне ў Берасці. Задума фэсту вельмі файная, нам падавалася недзвычайнай нават. Гэтую чароўнасць фэст рэалізаваў на 90 адсоткаў. Тэхнічны бок добры, зала добрая (папахвае саветчынай, але дзякуй Богу што толькі саветчынай:)), толькі публіка сядзела і гэта нас напруджвала больш за ўсё.
На пачатку прама ў вочы свяціў свет і ніхто шпарка не спяшаўся яго падправіць. Пад час выступу выпадкаў не было, але не гэта галоўнае, бо мы стараліся разварушыць гледачоў і насамрэч не вельмі выйшла, ці ты такія ці яны.
Увогуле прайшло ўсё добра.
Апрыканцы: потым шмат хто казаў што па тэлеканалу «Буг» паказвалі, дробязь, але прыемна

Сінгл 180
На плынях вясны
Не чакай…
Табулатуры
Яндекс.Метрика