Год: 2009
Альбом: На плынях вясны
Назва песні: Адчуй
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Ты кажаш мне: «Мой верны дружа»
Няма ўжо сэнсу, моцы, планаў
Застаўся сам і цяжка дужа
Завершыць шмат пачатых справаў
А я і сам бываў у тым стане
Калі адзін трываў да болю
Зрываў успамін, капаўся ў ране
А ты скажы: «Ужо даволі!»
Прыпеў:
Адчуй, як сэрца б’ецца
Куды яно імкнецца – адчуй, адчуй
Ты не бяжы за гэтым статкам
Няхай смяюцца ў твае вочы
Усё будзе як у тваіх нататках
Аднойчы ўбачыш стан дзявочы
Што зразумее цябе цалкам
І ўвойдзе ў свет твой з галавою
Прачнешся ясным, зімнім ранкам
Ты побач з ёй – яна з табою
Прыпеў:
Адчуй, як сэрца б’ецца
Куды яно імкнецца – адчуй, адчуй
Словы: Сенько Зміцер Музыка: Спрат











