Берасьцейскі гурт “Спрат” зрабіў польскамоўны рэмэйк песьні “Адчуй!”. Ідэя запісу нарадзілася ў цягніку “Берасьце – Варшава”, але пра гэта пазьней. Сёньня можна сказаць, што новая вопратка песьні падышла ў самы раз. Хлопцы перадалі ў музыцы новы настрой, больш пазітыўны і вясновы. Спрыяла гэтаму прастора для эксперыментаў як над манераю выкананьня, так і над тэхнічным бокам запісу. Да гэтага часу альбом гурта “Не чакай..”, EP “На плынях вясны”, сінгл “180” і іншыя песні былі выключна на роднай мове.

Далей… »

19-20 траўня на тэрыторыі Украіны, а менавіта ў горадзе Корасьцень адбудзецца вялікі фестываль музыкі «РОК_БУЛАВА» у якім прыме ўдзел і Спрат.

ВАС чакае :

- два дні драйвовай музыкі і якаснага гуку;

-гурты з Украіны, Беларусі, Расеі, Малдовы;

-дыджэі і конкурсы;

-намётавы гарадок і палявая кухня;

- гістарычныя помнікі і месцы;

-шмат цікавых людзей і пазітыўнага настрою.

Запрашаем усіх наведаць гэты цудоўны фэст, адзначыць надыход сонечнага лета, адарвацца пад рок-н-рол, атрымаць запал энергіі на сэзон опэн-эйраў! Чакаем нашых прыхільнікаў!

Дні народзінаў Спратаўцаў (тэлефануй, будзе прыемна) Вітаю усіх з нагоды прыемнай навіны. У Цыгана (басіст) і Максімкі (сола гітара) на гэтым тыдні дні народзінаў.
Цыган нарадзіўся 7-га лютага, а Максімка 8-га лютага.
Пазасталыя Спратаўцы шчыра віншуюць Макса і Цыгана з Днём Народзінаў. Поспехаў, плёну і музычнага досведу вам хлопцы !!!
Для наведвальнікаў старонкі і прыхільнікаў Спрата ёсць ідэя: на працягу тыдня патэлефанаваць хлопцам і павіншаваць іх па-беларуску !!! :)
Будзе прышпільна.
Тэлефануйце
Максім: +375 29 525 90 18
Зміцер: +375 29 801 73 67
Далей… »

Як мы выступілі на

Прыехаўшы ў Менск мы даволі хутка знайшлі гэты «Lost» (што здараецца з намі нячаста). Клуб гэты, і ў гэтым я пагаджуся з Цыганам ну і з іншымі, «мажорны«. Стравы там танна не каштуюць, да і людзей якія прыйшлі ў асноўнай масе не назавеш гледачамі. Бачыў толькі «сваіх«, якія ходзяць на нашы канцэрты ў Менску. Астатнія жа проста глядзелі седзячы і папівалі як «паны» за столікамі.
Арганізацыя спачатку падалася невельмі добрай, насамрэч нешта такое было, але аказалася што частковая няскладнасць у дзеяннях – віна гаспадароў клуба.
Валярыне Куставай асаблівая падзяка за тое, што адзіная з усіх адняслася па-людзку і растлумачыла што да чаго і апрыканцы сказала звычайнае, не цяжкае і патрэбнае «ДЗЯКУЙ«.
Пасля канцэрту да наш падыйшла Кацярына Радзюк і папрасіла адказаць на некалькі пытанняў, мы пагадзіліся і з задвальненнем зрабілі гэта. Канешне пасля выступу мы былі вельмі раз’юшаныя і таму тое што Кацярына падышла задаваць пытанні менавіта ў такі момант паўплывала на эмацыйнасць выказванняў і падняты да самай вышыні гумар выказванняў.
Далей… »

Твой Фэст: кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!Першы раз калі прачыталі кліч-лозунг «кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!», то нас вельмі зацікавіў гэты фэст. Тым больш вельмі прыемна паўдзельнічаць у ім. Таму далі згоду і зараз актыўна рыхтуемся да яго.
Прызыў фэста:
У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Фэст будзе праходзіць у Менскім клубе “LOFT”, па адрасе: вул.П.Броўкі, 22.
Будзе праходзіць 5 і 6 (ШОСтага) снежня 2011.
Прачытаць падрабязней пра прайшоўшы канцэрт можна тут:

Далей… »

Відэа з Агульнымі намаганнямі і дзякуючы пераважна Сені (нашаму вакалісту) зрабілі відэа і прапануем тым хто не быў на «Тузін. Unplugged» праглядзець некаторыя моманты з выступу менавіна гурта Спрат, бо як вядома нралі там Спрат з :БН:.
Было пад час канцерта вельмі файна, атмасфэра пераважна любоўна-спакойна-лірычна-вечарова кухонная.
Думаем, што гэта будзе сапраўдным падарункам тым, хто не быў на кацэрце, але вельмі хацеў, ці тым хто не быў і не хацеў, але пасля прагляду пачне зайздросціць тым хто быў…адным словам глядзім )
Далей… »

Брест: Арт-Проект 3 – В Доме ГрибоедоваСпрат прыме ўдзел у чарговым акустычным канцэрце. Які адбудзецца ў Берасці. Пасля «Амплакта» шчыра кажучы нам спадабалася, тому мы пагадзіліся з задавальненнем. Ён адбудзецца па адрасе: ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И ДОСУГА, вул. Жукава 1.
Акрамя нас прымуць удзел:
Green Pills (Мінск)
Чип и Дэйл (Мінск)
Bubble drum (Брэст)
Спрат (Брэст)
Яшчэ ў дадатак да таго арганізатары абяцаюць «Нестандартную прозу і паэзію, галерэю малюнкаў і фотаздымкаў і паказаць кароценькія арт-хаусныя фільмікі.

Усё гэта будзе закрэплена вялікай колькасцю эмоцыяў і ўражаннямі, якія будзе цяжка забыць.

Квіткі каштуюць на гэта задальненне: 15 000 (загадзя), 20 000 (у дзень канцэрту)

Самае галоўнае: пачатак 25 лістапада а 19:00
Далей… »

Справаздача «Тузін. Unplugged»Шчыра кажучы хваляваліся, бо першы раз гралі ў фармаце акустыкі. Дарэчы была аднойчы магчымасць, але нешта там не атрымалася з арганізацыяй.

Калі прыехалі і зайшлі ў памяшканне, то адразу зразумелі што прыём будзе цёплы: можна сказаць канцэрт «пад гітару на кухні«.

Вядучы добра правёў мерапрыемства. Спадабалася задума з пытаннямі, але нажаль Спрату ніхто не задаў ).

Калі адыгралі некалькі песень, то адчулі што кантакт з гледачамі наладжваецца і гэта дадала шмат моцы спратаўцам. Былі прыемна здзіўленыя тым, што многія ведаюць песні Спрату і падпявалі пад час выступу.

Адным словам нам вельмі спадабалася, будзем і надалей адгуківацца на прапановы і наткога кшталту эксперыменты ) і шчырае ДЗЯКУЙ усім хто прыйшоў. Далей глядзім фотаздымкі і чытаем па спасылках (а таксама інтэрвію ў іх).

Яшчэ пачытаць пра кацэрт:

Далей… »

«Тузін. Unplugged» 23 кастрычніка: «Спрат» і B:N:23 кастрычніка ў клюбе «Графіці» высадзіцца дэсант зь берасьцейшчыны. У межах чарговага канцэрту з цыклю «Тузін. Unplugged» выступяць гурты «Спрат» і :B:N:, якія зайграюць свае эксклюзіўныя акустычныя праграмы. Алесь Лютыч абяцае «лайтовы бээнаўскі сэт» у кампаніі з гітарыстам і акардыяністам, а Зьміцер Сянько кажа, што «Спрат» зайграе свае лепшыя песьні ды спрэзэнтуе колькі новых.
Далей… »

Спрат у 2-гім туры Тузіна прадстаўляе Бягучы тур гітрападу на «Тузіне гітоў» завяршаецца 29 верасня, гэта значыць што новы тур пачнецца 30 ці 1-га кастрычніка. А ў новым туры Спрат будзе прэзэнтаваць сваю новую песню «Пакаленне». Чаму мы гэта нагадваем ? Таму што трэба будзе штодзённа заходзіць на старонку Тузіна і галасаваць. Няведаем канешне якія будуць канкурэнты, але думаем што барацьба будзе дастойная )

Далей… »

Спрат увайшоў у

Вось і чарговы раз Спрат уваходзіць у склад «Прэм’ер Тузін» які з падтрымкай Вігма выдае партал «Тузін Гітоў«. У гэты раз праўда ўвайшла песня ў «Бонус-сэкцыю».
У гэтай складанцы трэкі выбіраў не Тузін, а эксперты. Вось што напісана аб гэтым на самой старонцы:

Сёлета на гэтую пачэсную ролю паклікалі тых, каго лічым сваімі папярэднікамі, — сяброў таварыства «Тутэйшыя», якія пры канцы 80-х цягнулі ўсю беларускую культуру і далі штуршок да нараджэньня такой зьявы, як незалежны беларускі рок. Сяргей Дубавец, Адам Глёбус, Віта Раманенка, Ігар Бабкоў, Алесь Бяляцкі сумленна паслухалі сем дзясяткаў беларускіх песень, што ўдзельнічалі ў чарце на «Тузіне» цягам сэзону, і назвалі свае тузіны найлепшых. Усе названыя песьні трапілі ў МэгаТур.

Далей… »

«Спрат»: трэба самастойна ствараць сябе!Песьня была напісаная вакалістам гурта Зьмітром Сянько за адну ноч перад рэпэтыцыяй. Зьміцер кажа, што яму вельмі не падабаецца, як паводзяць сябе некаторыя людзі ў грамадзтве, якія капіююць адно аднаго, абіраюць сабе ікону і пачынаюць на яе маліцца, замест таго каб быць сабою. «Гэта такі спосаб выразіць нязгоду з шаблёнамі жыцьця якія сустракаюцца паўсюль, якія ўзьнікаюць ад нежаданьня думаць, ад нежаданьня самаму стварыць свой вобраз, стварыць сябе», — кажа Зьміцер.
Удзельнікі гурта кажуць, што песьня «Пакаленьне» ім вельмі спадабалася і была запісаная надзіва хутка. Цяпер «Спрат» лічыць яе адной з найлепшых у сваім рэпэртуары. Даспадобы яна прыйшлася і слухачам. «Адзін хлопец зь Берасьця пасьля праслухоўваньня „Пакаленьня“ выказаў думку, што самы вялікі шаблён у беларусаў — гэта расейская мова».

На песьню ўжо зьняты кліп. Здымкі праходзілі ў недабудаваным будынку ў Берасьці, дзе мусіла была паўстаць нейкая фабрыка. Рэжысэрам выступіў берасьцейскі кліпмэйкэр Ігар Бурштын, які і прапанаваў ідэю сцэнара.
Далей… »

Спрат запісаў новую песню «Пакаленне» ды зняў на яе кліп. Хоць першы блін заўжды не самы лепшы, але ўсё ж спадзяемся ў нас атрымалася зрабіць яго падобным на той самы блін. Для першага разу не хацелася рабіць нешта складанае ды ўкладаць у відэа нейкі вялікі сэнс. Здымаць вырашылі ў закінутым цэху на ўскраіне горада, які за гады прастою размалявалі мясцовыя графітысты. Апыталі сяброў з фатаапаратамі на жаданне паспрабаваць сябе ў ролі аператараў. Нам пашанцавала-згадзілася ўсходзячая зорка Ленінскага раёна горада Брэста Ігар Бурштын.
Далей… »

Інтэрвію гурта Спрат для Радыё РацыяКліпам, за здымкі якога месяц таму ўзяўся гурт Спрат, зацікавілася «Радыё Рацыя» і запрасіла распавесці пра яго некаторыя акалічнасці. Размова стала цікавай.

Цытата з старонкі:
Пакаленне” – такую назву носіць новы відэа-кліп брэсцкага гурта «СПРАТ». Песня, на якую здымаецца кліп, яшчэ нідзе да гэтуль не гучала. Пакаленне – першы кліп і песня гурта на сацыяльна-вострую тэму.

Песні «Пакаленне» няма нідзе. Таму ўсе ахвотнікі хутка змогуць убачыць і кліп і паслухаць песню.
Далей… »

«Спрат» дорыць «Беларускае сэрца»Берасьцейскі гурт прадстаўляе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» песьню «Беларускае сэрца», напісаную на верш Ларысы Геніюш. «Мы не баімся абвінавачваньняў у тым, што папсавалі верш Геніюш. Мы робім тое, што нам падабаеца ды спадзяемся закрануць гэтым яшчэ колькі сэрцаў», — кажа вакаліст гурта Зьміцер Сянько.[/b]

Гурт «Спрат» узяўся напісаць песьню на верш Геніюш невыпадкова. Музыкі лічаць, што менавіта гэтая паэтка найбольш яскрава ўзьняла ў сваіх творах беларускую ідэю і захапляюцца яе талентам ды любоўю да Радзімы. «Мы запісалі песьню „Беларускае сэрца“, не таму што ня маем уласнага аўтарскага матэрыялу. Мы выказваем асабістую павагу да гэтай асобы і хочам, каб іншыя зацікавіліся яе творчасьцю», — кажа лідэр гурта Зьміцер Сянько.
Далей… »

Сінгл 180
На плынях вясны
Не чакай…
Табулатуры
Яндекс.Метрика